Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дакле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

1. Скончыць клеіць што‑н. Даклеіць сцены.

2. Разм. Прыклеіць што‑н. дадаткова. Даклеіць яшчэ адну марку на канверт.

дакле́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да даклейваць.

дакле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даклеіць.

даклеймава́ць, ‑кляймую, ‑кляймуеш, ‑кляймуе; зак., што.

Скончыць клеймаванне чаго‑н. Даклеймаваць лес.

даклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакляпаць.

даклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакляваць.

даклі́кацца, ‑клічуся, ‑клічашся, ‑клічацца; зак., каго.

Разм. Клічучы, завучы, прымусіць адазвацца, прыйсці; дазвацца. Часам было цяжка яго [Стася] даклікацца. Гукаеш, гукаеш, а ён глядзіць на цябе і маўчыць. Шамякін. — Спіць. Як з ног зваліўся. Не дабудзішся, не даклічашся... Пташнікаў.

даклы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога‑н. месца. Ледзь даклыпаў да дзвярэй.

даклява́ць, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак., што.

Скляваць усё да канца. Куры даклявалі зерне.

дакляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Скончыць кляпанне чаго‑н. Дакляпаць касу.