дазапра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.
Заправіць дадаткова. Дазаправіць трактар гаручым.
дазапра́ўка, ‑і, ДМ ‑раўцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дазаправіць.
дазапра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дазаправіць.
дазапраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да дазаправіць.
даза́тар, ‑а, м.
Прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання або адважвання сыпкіх, вадкіх, газападобных рэчываў. З шумам сыпаўся ў дазатары шчэбень і пясок, паплёсквала вада, шамацеў цэмент. «Полымя».
дазбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Скончыць збіранне чаго‑н.; поўнасцю сабраць. Дазбіраць ягады.
2. і чаго. Сабраць тую колькасць чаго‑н., якой не хапала. Дазбіраць матэрыялу для даследавання.
дазваля́цца, ‑яецца; незак.
1. безас. Быць дазволеным. Курыць не дазваляецца. □ Вясна. Дазваляецца чытачу маляваць вясну па свайму густу. Бядуля.
2. Зал. да дазваляць (гл. дазволіць у 1 знач.).
дазваля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да дазволіць.
дазвані́цца, ‑званюся, ‑звонішся, ‑звоніцца; зак.
Разм. Звонячы, атрымаць адказ на званок. Дазваніцца да таварыша.
дазва́ння, прысл.
Зусім, начыста, поўнасцю. Мы салдацкую клятву далі — Знішчыць граніцу крывавую, сцерці дазвання. Куляшоў. З лёгкай рукі Язэпа Дубінца маёнтак пана Паўзуновіча-Валькоўскага згарэў дазвання, і разам з ім згарэла ўся дакументацыя камендатуры. Шашкоў.