Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дала́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даладзіць.

дала́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Закончыць наладжванне чаго‑н.; давесці да ладу. Даладзіць дзверы.

далажы́ць 1, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што і без дап.

1. Афіцыйна паведаміць, зрабіць даклад ​1 (у 2 знач.). — Таварышы, — звярнуўся Гуга да сходу: — да нас прыехаў наш таварыш і зямляк. .. У яго ёсць план работы, аб якім ён і даложыць вам. Колас. // Зрабіць данясенне, давесці да ведама. Пагранічнік далажыў начальніку заставы Мікалаю Іванавічу Свірыну пра здарэнне. Пальчэўскі. Келер пастроіў салдат і далажыў лейтэнанту, што скончылі аперацыю. Мележ. // Разм. Расказаць, паведаміць аб чым‑н. — А вас, панічыку, пыталася паненка, — далажыла бабка настаўніку, як толькі ён вярнуўся з гасцей. Колас.

2. Паведаміць начальніку, гаспадару аб прыходзе наведвальніка. Сакратар(к)а далажыла, і .. дырэктар згадзіўся прыняць наведвальніка. Шахавец.

•••

Далажыць па камандзе — далажыць вышэйшаму па рангу камандзіру.

далажы́ць 2, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што і чаго.

Палажыць дадаткова; дадаць, дакласці. Далажыць у сподак варэння. Далажыць грошай на пакупку.

дала́зіцца, ‑лажуся, ‑лазішся, ‑лазіцца; зак.

Разм. Лазячы куды‑н., дзе‑н., дайсці да непрыемных вынікаў. Лазіў, пакуль далазіўся.

дала́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць.

Незак. да далезпі.

дала́й-ла́ма, ‑ы, м.

Вярхоўная ўрадавая і духоўная асоба ў Тыбеце.

далако́п, ‑а, м.

Рабочы, які капае магілы. Далакопы ўзяліся за рыдлёўкі, натоўп пачаў разыходзіцца, расцякаючыся па сцежках, што вялі да выхаду з могільніка. Хадкевіч. Магіла была гатова. Апёршыся на лапаты, чакалі далакопы, калі закопваць ім. Вярцінскі. // Той, каму даручана капаць, раскопваць што‑н. [Вера:] Мы з Чарнавусам касцямі не займаемся, гэта Гарлахвацкі іх перабірае. А наша справа — мел, гліна, вапна, фасфарыты. Галоўны далакоп — Аляксандр Пятровіч, а я яму памагаю. Крапіва.

далама́цца, ‑ломіцца; зак.

Зламацца зусім, канчаткова. Крэсла даламалася.

далама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што.

Скончыць ламанне чаго-н зламаць зусім, канчаткова. Даламаць перагародкі.

даламі́т, ‑у, М ‑міце, м.

Мінерал шаравата-белага колеру, які складаецца з вуглякіслых солей кальцыю і магнію.

[Фр. dolomite.]