даёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Пасудзіна, у якую дояць малако. Да самых краёў сырадой Запеніцца ў звонкай даёнцы. Аўрамчык. У кароўніку грымелі ланцугі, чуўся звон бляшаных даёнак, цурканне малака ды чмыханне кароў. Дуброўскі.