Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папрыгара́ць, ‑ае; зак.

Тое, што і папрыгарваць.

папрыга́рваць, ‑ае; зак.

Прыгарэць у многіх месцах, прыгарэць — пра ўсё, многае. Бліны папрыгарвалі.

папрыгіна́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Прыгнуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Мужчыны спыніліся, папрыгіналіся ў жыце, каб не вытыркацца, і пазіралі ў бок моста. Паўлаў. Маленькія дрэўцы, знясіленыя пад цяжарам снегу, .. папрыгіналіся. Чарнышэвіч.

папрыгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыгнуць усё, многае. Папрыгіналі людзі галовы. □ На магутных дрэвах ляжаў снег і папрыгінаў іх галіны. Чарнышэвіч. Жыта дробнае і спелае.. Жняяркаю яму тут нічога рады не даў бы, толькі папрыгінаў бы дадолу. Мурашка.

папрыго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Прыгарнуць, прысылаць усё, многае або ўсіх, многіх. Папрыгортваць карэнне зямлёй.

папрыграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыгрэбці да чаго‑н. усё, многае. Папрыграбаць сена да стога.

папрыду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Прыдумаць многа чаго‑н. [Стэфа:] — З нашай тканіны ізаляцыю і шмат чаго іншага робяць. А з адыходаў плітку вырабляюць... Дакладней, будуць вырабляць, каб дахі на хаце крыць... [Мароз:] — Хм! Чаго толькі людзі не папрыдумваюць! Савіцкі.

папрыдумля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што і чаго.

Тое, што і папрыдумваць.

папрыжыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Прыжыцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Папрыжываліся людзі на новым месцы. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Прыняўшыся, прыжыцца — пра ўсё, многае. З гадамі лаза месцамі збуцвела, пагніла, а месцамі папрыжывалася, пусціла карэнне і буяла вялізнымі купамі-кустамі. Сачанка.

па́прыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Чырвоны стручковы перац.

[Венг. paprika.]