Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папсава́цца, ‑суецца; зак.

1. Сапсавацца — пра ўсё, многае. Папсаваліся прадукты.

2. Стаць непрыгодным, няспраўным; сапсавацца. Папсаваўся радыёпрыёмнік, і ніхто ніяк не мог сабрацца занесці яго ў рамонт. Карпаў. Калгаснікі спяшаюцца вывезці на поле як мага больш угнаення, пакуль не папсавалася дарога. Пестрак.

папсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак., што.

1. Сапсаваць усё, многае. Уначы Жаўна з групай партызан свайго атрада прабраўся ў тыл ворага, перабіў батарэйцаў і папсаваў гарматы. Шамякін.

2. Прывесці ў няспраўны стан, зрабіць непрыгодным; пашкодзіць. У лесе Сагайдаку давялося ісці пеша: дарогу, нядаўна размытую дажджамі, папсаваў гусеніцамі трактар. Парахневіч. // Разм. Зрабіць дрэнным, непрыемным; пагоршыць у якой‑н. ступені. Таня таксама старалася рабіць усё так, каб гэтая размова не папсавала яе адносін з Верай і гаспадыняй. Машара.

па́пскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да папы, належыць яму. Панская ўлада.

•••

Папская курыя гл. курыя.

па́пства, ‑а, н.

Улада папы, перыяд улады папы.

папстры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пстрыкаць некаторы час; пстрыкнуць некалькі разоў. [Лейтэнант] прытуліў да сябе Ігнатку, усміхаючыся, папстрыкаў злёгку пальцам па яго кірпатым носіку. Якімовіч.

папстры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Пстрыкаць злёгку, час ад часу.

папуа́с,

гл. папуасы.

папуа́ска,

гл. папуасы.

папуа́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да папуаса, папуасаў, належыць ім. Папуаскія мовы. // Такі, як у папуаса, папуасаў, уласцівы ім. Папуаскія звычаі.

папуа́сы, ‑аў; адз. папуас, ‑а, м.; папуаска, ‑і, ДМ ‑пуасцы; мн. папуаскі, ‑сак; ж.

Карэннае насельніцтва Новай Гвінеі і некаторых другіх астравоў Меланезіі.