папрыліпа́ць, ‑ае; зак.
Прыліпнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае; прыліпнуць у многіх месцах. На дварэ горача было, валасы на лбе папрыліпалі. Лобан. [Павуціне] папрыліпала да калматай курткі і штаноў, — яе не ачысціш і шчоткай. Пташнікаў.
папрылята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Прыляцець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Аднекуль наляцелі пчолы, папрыляталі камары. Мурашка.
папрыма́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Прымазацца, прымкнуць да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх.
папрымацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Прымацаваць што‑н. у многіх месцах, прымацаваць усё, многае. Папрымацоўваць табліцы да дошкі.
папрыма́цца, ‑аецца; зак.
Прыняцца — пра ўсё, многае. Зімою зайцы.. сапсавалі некалькі дрэўцаў, але.. [Мікодым] вясной адсадзіў іх, і яны папрымаліся. Сабаленка.
папрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Прыняць, узяць з рук у рукі, у сваё распараджэнне ўсё або частку таго, што здаюць. перадаюць, уручаюць. Папрымаць кнігі ад чытачоў. Папрымаць тэлеграмы.
2. каго. Залічыць у склад чаго‑н. усіх, многіх. Папрымаць выпускнікоў школ на работу. □ [Міхал:] — А сам Лазавы хіба не ведае, як ты працуеш у калгасе, не ведае пра тваю дапамогу партызанам? [Люба:] — Ну, такіх, як я, былі тысячы, хіба ж можна ўсіх у партыю папрымаць? Васілевіч.
3. каго. Дапусціць да сябе для агляду, для размовы па якіх‑н. справах усіх, многіх. Папрымаць хворых. Папрымаць наведвальнікаў.
4. што. Зняць, забраць адкуль‑н. усё, многае. Папрымаць талеркі са стала. Папрымаць табурэткі з сярэдзіны пакоя.
5. што і без дап. Прымаць некаторы час. А пакуль што вось вам рэцэпт, зайдзіце ў аптэку, вазьміце таблеткі і папрымайце перад сном некалькі дзён. Ляўданскі.
папрымо́шчвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Прымасціцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. З-пад ног выпырхвалі спалоханыя сонныя птушкі. Яны, мабыць, папрымошчваліся былі нанач у жыце. Сабаленка.
папрымярза́ць, ‑ае; зак.
Прымерзнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае; прымерзнуць у многіх месцах. Да чорнай шыбіны папрымярзалі снежныя крупы, пашарэла зямля, і больш нічога не было відно. Грахоўскі.
папрыно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
Прынесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Каб сабраць гэты сход, сюды папрыносілі крэслы з канторы, перацягнулі канапу. Скрыган. Я папрыносіў усім кацялкі з фарбай, раздаў пэндзлі, расказаў і паказаў, як трэба набіраць фарбу. Дубоўка.
папрыпа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Прыпаяць што‑н. у многіх месцах, прыпаяць усё, многае.