папра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы; Р мн. ‑правак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. паправіць.
2. Стан паводле дзеясл. паправіцца (у 1, 2 знач.). Мінуў тыдзень, другі. Здароўе Сафроненкі не ішло на папраўку, нават пагоршылася. Жычка. Пад вечар надвор’е пайшло напапраўку: разагнаўшы хмары, вецер сціх, а неба паяснела і пацяплела. Карамазаў.
3. Змена, дадатак, якія папраўляюць што‑н. Сяргей Міронавіч перагортвае ноты. Ніны дзе-нідзе пярэсцяць ад паправак каляровым алоўкам. Бядуля. [Язэп:] — План людзі складалі, і людзі могуць унесці ў яго папраўкі. Асіпенка.
4. Спец. Велічыня, якая дабаўляецца да паказанняў вымяральных прылад з мэтай удакладнення іх. Папраўка на радыяцыю. □ Хвалюючыся, .. [снайпер] дастаў памятую паперку, яшчэ раз праверыў разлікі розных паправак — у снайперскай справе ён быў надзвычай тонкі матэматык. Шамякін.
папраўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. папраўляць — паправіць (у 1, 3 знач.).
папра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паправіць.
папраўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца, незак.
1. Незак. да паправіцца.
2. Зал. да папраўляць.
папраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да паправіць.
папра́ўны, ‑ая, ‑ае.
Такі, што можна паправіць. [Страйболаў:] — Падлікі, пэўна, не верныя, труба не вытрымала... звычайная памылка, і лёгка папраўная. Шынклер.
папра́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які выкарыстоўваецца, служыць для перавыхавання каго‑н. Папраўчыя меры. □ — Байсака судзіў Ваенны трыбунал, які пазбавіў яго годнасці маёра і перавёў у радавыя байцы папраўчага батальёна. Лынькоў.
папра́ўшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца папраўкай чаго‑н.
папрахо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.
1. Прайсці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.
2. што і без дап. Перайсці, прамінуць усё, многае.