папрасава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад папрасаваць.
папрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
1. Апрацаваць гарачым прасам што‑н.; выпрасаваць. Кожны з.. [хлапцоў], раскладаючы свае рэчы, думаў, як памыць, папрасаваць і пачысціць сваё адзенне хоць к вялікаму святу. Грахоўскі. Учора Святлана перажыла пакрывалы, пакрухмаліла іх, а сёння папрасавала. Шахавец.
2. і без дап. Прасаваць некаторы час.
папрасвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Прасвідраваць усё, многае.
папрасе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Праседзець усё, многае. Папраседжваць штаны.
папрасі́цца, ‑прашуся, ‑просішся, ‑просіцца.
Зак. да прасіцца.
папрасі́ць, ‑прашу, ‑просіш, ‑просіць.
Зак. да прасіць (у 1, 3 і 4 знач.).
папрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Прасунуць, прадзець у што‑н. усё, многае.
папрастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Разм. Пайсці напрасткі, прама. Калі чалавек пайшоў нацянькі, нягледзячы на дарогу, кажуць «папраставаў». Скрыган. — Ну, я пайду, — сказала Прузына і папраставала цераз гасцінец у поле да ветрака. Каліна. Трое спакойна павярнулі і папраставалі па плошчы да шчодра асветленага помніка цяжкай вайне і вялікай перамозе. Янкоўскі.
папрастарне́ць, ‑ее; зак.
Стаць больш прасторным, прастарнейшым. Пасля касьбы і жніва абшар ваколіцы як бы папрастарнеў. Бядуля. / у безас. ужыв. — Папрастарнела ў камеры, нібы ў лесе, калі ў ім ссякуць старое дрэва, — з сумам у голасе заўважыў Лабановіч. Колас.
папрастарэ́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.
Разм. Прастарэкаваць некаторы час. Кірыла зайшоў у варывеньку папрастарэкаваць з хлопцамі па пытаннях жыцця. Скрыган.