Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папрагніва́ць, ‑ае; зак.

Прагніць у многіх месцах.

папрагрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прагрызці што‑н. у многіх месцах.

папрагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Прагуляць, праматаць усё, многае. Пракопа забірае злосць на Марыніча: сам папрагульваў усё сваё дабро ды яшчэ насміхаецца, што ён, Пракоп, захаваў сваю маёмасць і ў калгас прыйшоў, як маладая з заможнага дому ў сям’ю свайго мужа. Колас.

папрадава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; зак., каго-што.

Прадаць усё, многае або ўсіх, многіх. Першыя пасляваенныя невялікія хаты змагароўцы папрабавалі ў суседні .. раён, а сабе замест іх збудавалі прасторныя дамы пад гладкі вугал. Нядзведскі.

папрадзёўбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прадзяўбці што‑н. у многіх месцах або ўсё. многае.

папрадзіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Прадрацца пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Мяхі папрадзіраліся. Папрадзірацца праз калючы зараснік.

папрадзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прадраць што‑н. у многіх месцах, прадраць усё. многае.

папра́духа, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Уст.

1. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем. Якая папрадуха пры кудзелі, такое палатно ў белі. З нар.

2. толькі мн. (папра́духі, ‑дух). Зборышча, якое наладжвала вясковая моладзь для таго, каб папрасці і павесяліцца. Дзяўчаты ходзяць днём адна да адной на папрадухі. Васілевіч.

папражына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пражаць у многіх месцах; прагнаць многа чаго‑н. Жанчыны сярпамі папражыналі ў збажыне прагалы. Сабаленка.

папра́жыцца, ‑жыцца; зак.

1. Пражыцца некаторы час.

2. Пражачыся, згатавацца — пра ўсё, многае.