папо́ўначы, прысл.
Пасля 12 гадзін ночы. У адну з такіх асенніх нядзель мы паехалі ў госці да сваякоў, што жылі вёрст за сорак, у Дубовічах. Выправіліся ў дарогу скора папоўначы, каб быў даўжэйшы дзень у гасцях. Пальчэўскі.
папо́ўнены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад папоўніць.
папо́ўніцца, ‑ніцца; зак.
Стаць больш поўным ад дабаўлення чаго‑н.; павялічыцца. Неўзабаве атрад напоўніўся новымі байцамі. Залескі. Вучэбныя майстэрні папоўніліся новым абсталяваннем. «Весці».
папо́ўніцы, прысл.
Разм. На поўны рот, прагна (есці). Смачна апёкшы рот і ўсё нутро пахучай, моцнай вадкасцю, Іван пачаў жаваць папоўніцы. Брыль. Яўхім і Даніла слухалі гаворку і ўміналі папоўніцы свежы пшанічны хлеб. Пальчэўскі.
папо́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Зрабіць больш поўным, дабавіўшы чаго‑н.; павялічыць. Папоўніць роту. □ Багатыя ваенныя трафеі напоўнілі арсенал пераможцаў. Кухараў. Марта паспяшыла папоўніць закуску смятанаю з блінцамі. Гартны.
папо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да папа, належыць папу. Вопратка на .. [Гарасіме] была не то папоўская, не то дзякоўская. Чарнышэвіч. Напроці школы і папоўскі дом быў — акно ў акно. Калюга.
папо́ўства, ‑а, м.
Разм. Занятак, пасада папа. Бацька .. [Сяргея Антонавіча] быў папом і хацеў да папоўства прыгатаваць сына і таму аддаў яго, пасля чатырох год гімназіі, у навучанне ў духоўную семінарыю. Галавач.
папо́ўшчына, ‑ы, ж.
1. Адзін з напрамкаў у стараверстве.
2. Рэлігійна-містычныя погляды, вераванні і забабоны, якія падтрымлівае царква. Філасофія, якая вучыць, што сама фізічная прырода ёсць вытворнае, — ёсць чысцейшая філасофія папоўшчыны. Ленін.
папо́цемку, прысл.
Тое, што і папацёмку. Яны выйшлі ў бакоўку і там папацёмку закурылі. Чорны.