папла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.
Плакаць некаторы час. Паплакала Аксіння, пасварылася на сваю дачушку, а потым змірылася. Асіпенка. [Любе] далі паплакаць, выліць слязьмі цяжкое гора. Шамякін.
паплаўко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паплаўка. Паплаўковая вуда. Паплаўковая камара.
паплаўцы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да поплаву. Паплаўцы бераг замакрэў, — пачыналася адліга. Чорны. Пад павеццю, відаць, скінутае наспех, ляжала з воз зялёнага паплаўнога сена. Ракітны.
паплаці́цца, ‑плачуся, ‑плацішся, ‑плаціцца; зак.
Панесці страту, быць пакараным у адплату за што‑н. Янук паверыў здрадніку — і жорстка паплаціўся за гэту даверлівасць. Бярозкін.
•••
Паплаціцца галавой (жыццём) — загінуць.
папле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; пр. паплёў, ‑пляла, ‑пляло; заг. папляці; зак., што.
1. і без дап. Плесці некаторы час.
2. Сплесці — пра ўсё, многае. [Мазалёк:] — Там, можа, хлеба кавалка няма, сядзяць, можа, на попеле.. Дзяцей жа, сам гаварыў, поўная хата. Пайдзі хоць лапцікі на зіму папляці... Брыль.
3. Разм. Пачаць гаварыць што‑н. без сэнсу, не думаючы. [Юльян Іванавіч] ад яды, піва і цяпла зусім раскіс, паплёў нешта несусветнае. Місько.
папле́сціся, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; пр. паплёўся, ‑плялася, ‑плялося; зак.
1. Пайсці павольна, не спяшаючыся або з намаганнем. Шоргаючы па халявах плашчом, Арцём паныла паплёўся ад свайго шалаша — адзінай будовы на кургане. Ракітны. Апіраючыся на плячо жанчыны, .. [Васіль] паплёўся ўздоўж акопа. Няхай.
2. Сплесціся, пераплесціся. [Мар’я:] — Пасадзіла я летась тут гарбузы. Дык бацвінне, як лаза, паплялося, на плот вешала. Паўлаў.
папле́цены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паплесці (у 2 знач.).
папле́ціна, ‑ы, ж.
1. Прут, якім прымацоўваецца салома да лат пры крыцці страхі. Сарваўшы кастрыцу з вільчыка, вецер адарваў паплеціну і раскрыў цэлы рад саломы. Пальчэўскі. Больш за тыдзень Адам са сваімі памочнікамі крыў абору. Хлопцы-падлеткі надавалі яму кулі, паплеціны. Сабаленка.
2. Абл. Жэрдка (лата, прут, дошка), якая кладзецца на кроквы. Вывеў стары цясляр зруб, паставіў кроквы, прыбіў паплеціны. Якімовіч.
папле́чнік, ‑а, м.
Таварыш па справе, саўдзельнік; саратнік. Паплечнікі па працы. Паплечнікі па барацьбе. □ Тут сёння партызаны — Паплечнікі, сябры Расклалі на палянах Высокія кастры. Панчанка. Дудар быў адным з бліжэйшых сяброў і паплечнікаў Чарота ў высакароднай справе сцвярджэння новай беларускай савецкай літаратуры. Звонак.