Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

партарганіза́цыя, ‑і, ж.

Мясцовая партыйная арганізацыя Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Партарганізацыя завода.

партасве́та, ‑ы, ДМ ‑веце, ж.

Партыйная асвета.

партаты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць партатыўнага.

партаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Невялікага намеру і зручны для пераноскі. Партатыўны магнітафон. Партатыўная радыёстанцыя.

[Фр. portatif.]

парта́ч, ‑а, м.

Разм. груб. Чалавек, які нядбала або няўмела выконвае сваю работу. За што ні возьмуцца — ну хоць ты плач! — Цудоўны матэрыял пакрэмзаюць на латы. ... Нажніцы ж, так сказаць, былі не вінаваты, Бо імі працаваў кравец-партач. Корбан.

парта́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Разм. груб. Рабіць што‑н. дрэнна, недакладна, без ведання справы.

партбіле́т, ‑а, М ‑леце, м.

Партыйны білет.

партбюро́, нескл., н.

Партыйнае бюро — кіруючы выбарны орган пярвічнай партыйнай арганізацыі. Сакратар партбюро. □ Доўга члены партбюро і радавыя камуністы заклапочана радзіліся, шукалі новых шляхоў паляпшэння працы. Сабаленка. // Пасяджэнне, сход гэтага органа. Сёння ў 16 гадзін партбюро.

партве́йн, ‑у, м.

Гатунак моцнага вінаграднай віна. Пазіраючы на аднаго Яўгена, Міхал адкаркаваў бутэлькі, наліў сабе і яму гарэлкі, Арыне з Лёдзяй — партвейну. Карпаў.

[Ням. Portwein.]

партвучо́ба, ‑ы, ж.

Партыйная вучоба. Гадзіне а дзевятай Казімір варочаўся з партвучобы. Дарога ад гаркома да завода была даволі доўгая. Скрыган.