Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папрато́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пратаптаць усё, многае, у многіх месцах. Папратоптваць дываны. Папратоптваць падэшвы ў ботах. □ Маці на мяне крычала, бо па ўсім агародзе я папратоптваў сцежкі. Сачанка.

папрато́чваць, ‑ае; зак., што.

Пратачыць усё, многае або ў многіх месцах. Шашаль папраточваў бэлькі.

папра́ўдзе, прысл.

Разм. На самай справе, сапраўды. «Што гэта? Здалося ці папраўдзе наперадзе мільгануў цень?» Сачанка. Шавец і папраўдзе быў без работы, ён сядзеў .. і чытаў газету. Васілёнак. / у знач. пабочн. І папраўдзе, усё дакляравала добрую ноч: неба чыстае, звонкае. Скрыган.

папра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы; Р мн. ‑правак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. паправіць.

2. Стан паводле дзеясл. паправіцца (у 1, 2 знач.). Мінуў тыдзень, другі. Здароўе Сафроненкі не ішло на папраўку, нават пагоршылася. Жычка. Пад вечар надвор’е пайшло напапраўку: разагнаўшы хмары, вецер сціх, а неба паяснела і пацяплела. Карамазаў.

3. Змена, дадатак, якія папраўляюць што‑н. Сяргей Міронавіч перагортвае ноты. Ніны дзе-нідзе пярэсцяць ад паправак каляровым алоўкам. Бядуля. [Язэп:] — План людзі складалі, і людзі могуць унесці ў яго папраўкі. Асіпенка.

4. Спец. Велічыня, якая дабаўляецца да паказанняў вымяральных прылад з мэтай удакладнення іх. Папраўка на радыяцыю. □ Хвалюючыся, .. [снайпер] дастаў памятую паперку, яшчэ раз праверыў разлікі розных паправак — у снайперскай справе ён быў надзвычай тонкі матэматык. Шамякін.

папраўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. папраўляць — паправіць (у 1, 3 знач.).

папра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паправіць.

папраўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца, незак.

1. Незак. да паправіцца.

2. Зал. да папраўляць.

папраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да паправіць.

папра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што можна паправіць. [Страйболаў:] — Падлікі, пэўна, не верныя, труба не вытрымала... звычайная памылка, і лёгка папраўная. Шынклер.

папра́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які выкарыстоўваецца, служыць для перавыхавання каго‑н. Папраўчыя меры. □ — Байсака судзіў Ваенны трыбунал, які пазбавіў яго годнасці маёра і перавёў у радавыя байцы папраўчага батальёна. Лынькоў.