падгуля́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад падгуляць. Магутныя дубы абступілі паляну з усіх бакоў, а адзін з іх, самы стары, выйшаў на круг, на самае віднае месца, і быў падобны на падгулялага на вяселлі дзеда. Шашкоў.
2. у знач. прым. Які падгуляў. Гукі музыкі хвалявалі і вабілі, .. клікалі на вуліцу, і падгулялыя бабы ўжо байчэй і паспешлівей звінелі тонкім посудам. Ракітны.
падгуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Разм. Ап’янець пры выпіўцы. Спявалі ў нас рэдка: прыедуць госці, падгуляюць і тады заводзяць песні: і жанкі і мужчыны. Лужанін.
паддава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. паддаваць — паддаць (у 1 знач.).
паддава́цца, ‑даюся, ‑даешся, ‑даецца; ‑даёмся, ‑даяцеся; незак.
1. Незак. да паддацца.
2. Зал. да паддаваць.
паддава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце.
Незак. да паддаць.
падда́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да паддакнуць.
падда́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
Разм. Тое, што і падтакнуць.
паддаміна́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.
У музыцы — чацвёртая ступень у гаме, верхняя кварта.
падда́нніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які ўласцівы, падыходзіць падданаму. Падданніцкая залежнасць. Падданніцкі абавязак. // Які накладваецца на падданых. Падданніцкая павіннасць.