Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паперало́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і папераломваць.

папералята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Пераляцець — пра ўсіх, многіх. Куры з крыкам папераляталі ў сад. Місько.

папераме́нна, прысл.

На перамену адзін аднаму, па чарзе. Толькі тры-чатыры чалавекі з агульнага ліку [касцоў] папераменна мянцілі косы. Гартны.

папераніцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Пераніцаваць усё, многае. Папераніцоўваць адзенне.

паперано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

Перанесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. — Мікола, ідзі ды паперанось тыя мяхі ў сенцы, — сказаў як загадаў Надзя. Сабаленка. Чаратун павёў лодку вадою на паўночны бок, да большых кустоў.. Папераносіў да будана ламачча, разаслаў у будцы ватоўку. Місько.

паперапа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перапаліць усё, многае.

паперапаўза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што, цераз што і без дап.

Перапаўзці — пра ўсіх, многіх. Чэрві паперапаўзалі з дрэў на сцяну. Хлопцы па-пластунску паперапаўзалі цераз дарогі.

паперапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Перапісаць усё, многае або ўсіх, многіх. Паперапісваць песні ў альбом. Паперапісваць усіх прысутных. Паперапісваць маёмасць па дзяцей.

папераплыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што, цераз што і без дап.

Пераплысці, пераплыць — пра ўсіх, многіх. Усе папераплывалі раку.

папераплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пераплесці ўсё, многае. Папераплятаць часопісы.