Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папатрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Тое, што і папатрэсці.

папатрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. папатрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., каго-што і чаго.

Разм. Трэсці доўга, неаднаразова.

папатрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. папатросся, ‑трэслася і ‑траслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.

Разм. Трэсціся доўга, неаднаразова. — Стаміўся як-ніяк за дарогу: гадзін з сем папатрасліся, нябось. Гартны.

папаўдні́, прысл.

Пасля паўдня. Было папаўдні, свяціла сонца. Чорны.

папаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. папоўз, ‑паўзла, ‑ло; зак.

Пачаць паўзці. Праз момант танк стаў, адскочыла вечка люка, і адтуль, спрытна куляючыся, выскачылі танкісты, пападалі на зямлю і папаўзлі ўбок. Марціновіч. Па вуліцы, рыпаючы палазамі, папаўзлі вазы. Грахоўскі. Чырвань хутка папаўзла па шчоках, пераноссі, скронях. Б. Стральцоў. Па горадзе папаўзлі чуткі: партызаны напалі на фашыстаў. Новікаў. Размяклы, працяты вадою снег гурбінамі папоўз з саламяных стрэх. Колас. Заімжыў дробны веснавы дождж, папаўзлі па шыбах доўгія крывыя пісягі. Грахоўскі. Ярка-сіняя маса папаўзла з цыліндрыка, на вачах мяняючы свой колер, павялічваючыся ў памерах. Шыцік.

папаўне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў больш поўным; патаўсцелы. Ліпа, цяпер ужо аціхлая, папаўнелая, калі праходзіла міма чыгуннай лавы, спынялася. Хомчанка.

2. Які стаў паўнейшым, павялічыўся ад дабаўлення чаго‑н. Пажухлыя, аслабелыя травы па ўзбярэжжы заліваліся вадою папаўнелых рэк. Шахавец.

папаўне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. папаўняць — папоўніць і стан паводле знач. дзеясл. папаўняцца — папоўніцца.

2. Тое, чым папаўняецца што‑н. (часцей пра войскі, кадры і пад.). Калі ў батальён прыйшло папаўненне, урачу прыбавілася клопатаў. Дудо. Сярод новага папаўнення, якое прыйшло ў кавальскі цэх, быў і Чыгагураў. Данілевіч.

папаўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць поўным; патаўсцець. Шчочкі папаўнелі. □ Ніна ў адзін момант акінула Веру позіркам і з прыемнасцю заўважыла, што тая папаўнела. Сіўцоў. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Вось і я хачу трошкі папаўнець. Васілёнак.

2. Стаць паўнейшым, павялічыцца ад дабаўлення чаго‑н.

папаўня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да папоўніцца.

2. Зал. да папаўняць.

папаўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да папоўніць.