Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папасто́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і папастаяць.

папастраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што, чаго і без дап.

Разм. Страляць многа, неаднаразова; пастраляць, настраляць многа каго‑, чаго‑н. [Міхал:] — Ось возьмем стрэльбы, пойдзем жыва Ды хоць у смак папастраляем І ўсіх глушцоў паразганяем! Колас.

папаструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Стругаць доўга, неаднаразова; пастругаць, перастругаць многа чаго‑н.

папастру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папастругаць.

папастрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. каго. Пастрыгчы ўсіх, многіх.

2. каго-што і чаго. Стрыгчы доўга, неаднаразова.

папастры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце; зак., каго-што і чаго.

Разм. Тое, што і папастрыгаць (у 2 знач.).

папастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што, чаго і без дап.

Разм. Тое, што і папастраляць.

папасту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Стукаць доўга, неаднаразова.

папасту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і папастукаць.

папа́сці, ‑паду́, ‑падзе́ш, ‑падзе́; ‑падзём, ‑падзяце́; пр. папа́ў, ‑па́ла; заг. пападзі́; зак.

1. у каго-што. Трапіць у цэль, дасягнуць якой‑н. мэты, кінуўшы, накіраваўшы што‑н. куды‑н. [Даша:] — У яго ўсю сям’ю забілі. Бомба проста ў дом папала. Асіпенка. Костусь апускае ногі і стараецца папасці ў свае старыя сляды. Лужанін. // на каго-што. Апынуцца, аказацца на кім‑, чым.‑н. (аб пырсках, кроплях і пад.). Кроплі дажджу напалі на белыя лісткі. Бядуля.

2. Пранікнуць, прайсці ўнутр чаго‑н.; апынуцца дзе‑н. Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму. Скрыган. [Міколка] смела прайшоў у тую залу, куды раней ніколі не мог папасці. Лынькоў.

3. Знянацку, выпадкова наступіць на што‑н. або трапіць куды‑н.; зачапіць што‑н. Ісці стала лепей, ногі здаваліся лягчэйшымі і высока паднімаліся. Толькі трэба было сачыць, каб не папасці ў санную каляіну, бо там было слізка. Мележ.

4. у што, на што, пад што. Апынуцца ў якіх‑н. абставінах, умовах (пераважна ў непрыемных). Папасці пад суд. □ Амаль усё нязгрэбенае сена папала пад дождж. Місько. Васіль рэзка ўзяў убок, каб у цемнаце не папасці, чаго добрага, пад машыну. Кулакоўскі. Землякі не далі нам прайсці нават да стала, яны абступілі нас з роспытамі.. Нам здавалася, што мы папалі на нейкае свята. Скрыган.

5. у што, на што. Быць прынятым, прызначаным на работу, вучобу і пад. МТС ліквідуюць, ясна. Частка трактароў адразу пойдзе ў калгасы.. Добра, каб удалося Пракопу папасці на трактар у свой родны калгас. Ермаловіч. [Андрэй Давыдавіч:] — Бацьку і матку.. [Міхаські] фашысты спалілі, ён нейкім цудам выратаваўся, усю вайну пражыў у лесе.. Затым ужо, пасля перамогі, папаў у дзіцячы дом. Кулакоўскі.

6. безас. каму-чаму. Разм. Пра спагнанні, непрыемнасці, якія атрымае або можа атрымаць хто‑н. [Леў Раманавіч:] — Эх ты, футбаліст. Перапэцкаўся ўвесь, як маленькі. Пападзе нам з табой ад маці. Асіпенка.

7. пр. час ніякага роду папа́ла. У спалучэнні з папярэднімі займеннікамі і займеннымі прыслоўямі «дзе», «куды», «што» і пад. абазначае няпэўнасць, выпадковасць чаго‑н., напрыклад: дзе папала — абы-дзе, дзе прыйдзецца; як папала — абы-як, у беспарадку. Геаграфічныя карты віселі дзе папала і як папала. Колас. Кот Базыль .. еў што папала, не перабіраючы, хлеб — хлеб, бульба — бульба... Брыль.

•••

Ляйчына (лейчына) пад хвост папала (трапіла) гл. лейцы.

Папасці (трапіць) на лаву падсудных — тое, што і сесці (трапіць) на лаву падсудных (гл. сесці).

Папасці (трапіць) пальцам у неба — сказаць што‑н. неўпапад, недарэчы.

Папасці ў (самую) кропку — а) трапіць у цэль пры стрэльбе; б) здагадацца сказаць або зрабіць іменна тое, што патрэбна.