папа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. Зак. да па́рыць (у 1–6 знач.).
2. Парыць некаторы час. Такая ціша бывае пад канец лета, якое і папарыла, і пагрымела навальніцамі, а цяпер утаймавалася і палагаднела. Пташнікаў.
3. каго. Абліўшы варам, знішчыць. Папарыць клапоў.
папары́ць, ‑рые; зак., што, чаго і без дап.
Разм. Рыць доўга, неаднаразова.
папарэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што і чаго.
Разм. Рэзаць доўга, неаднаразова.
папарэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і папарэзаць.
папа́с, ‑у, м.
1. Месца, дзе пасецца жывёла; паша. Травою шастаюць Каровы на папасе. Чарот. Змоўкла цётка, калі на падворку тонка і высока заржала жарабя, а ў дзвярах паказаўся дзядзька Андрэй — прызнаў з папасу кабыліцу. Вышынскі.
2. Прыпынак у дарозе з мэтай пакарміць коней, падсілкавацца і адпачыць; папаска. А дзень канчаецца тым часам, Пара падумаць пра начлег, Ды дзе спыніцца для папасу? Колас. Праз вёску са сваёй дружынай Баярын гэты ехаў раз, І ля Натальчынай хаціны Ён затрымаўся на папас. Купала. Усе, хто ездзіў ад нас у Мінск, спыняліся на папас і на начлег у карчме. Якімовіч.
папасалі́ць, ‑салю, ‑соліш, ‑соліць; зак., што і чаго.
Тое, што і папасольваць.
папасва́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і папасварыцца.
папасвары́цца, ‑сваруся, ‑сварышся, ‑сварыцца; зак.
Разм. Сварыцца доўга, неаднаразова. Папасварыўшыся некалькі дзён і на жонку і на дачку, бацька змушаны быў згадзіцца на вяселле. Сачанка.
папа́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Карміць коней у дарозе ў час адпачынку; рабіць папаску. Выберам які-небудзь лясок па дарозе і спынімся папасвацца. Чорны.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пасвіцца дзе‑н. час ад часу. Метраў на дзвесце хвасты ў канюшыне аб’едзены: відаць, не раз гэтыя кароўкі тут папасваліся. Лобан.
3. перан. Разм. Мець пажыву, карысць. [Ціток:] — Чужыя [людзі] каля мяне папасваюцца, а свой чалавек, мой божа, з голаду памірае. Лобан.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Тое, што і пасвіцца. На лугавінв папасвалася чарада калгасных кароў. Бялевіч. Крокаў за дзесяць ад агню, у негустым зарасніку, папасвалася рыжая, з белымі падпалінамі на баку карова. Сачанка.
папа́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.
Разм. Пасвіць час ад часу. Варанецкі ведаў, што.. многія хутаранцы папасвалі жывёлу на калгасных пасевах. Дуброўскі.
папасвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак.
Разм. Свістаць доўга, неаднаразова.