Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папаржа́ць, ‑ржэ; зак.

Разм. Ржаць доўга, неаднаразова.

папа́рна, прысл.

Парамі, па два. Коні ходзяць папарна — і ў плузе, і ў сеялцы, і ў баране... Брыль.

папа́рніца, ‑ы, ж.

Разм. Незасеяны ўчастак зямлі; паласа папару.

папа́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да папару, знаходзіцца пад напарам. За зарэчнымі сенажацямі, таксама ўжо скошанымі, ішлі папарныя палеткі. Якімовіч.

папаро́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, чаго і без дап.

Разм. Тое, што і папарабіць.

папаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разарвацца, разысціся ў шве; распароцца.

2. перан. Разм. Пароцца, капацца ў чым‑н. некаторы час. Грышка тым часам яшчэ папароўся ў сваіх кішэнях. На далоні ў яго апынуліся два рудыя асколкі. Паслядовіч.

папаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.

1. Распароць па шву ўсё, многае.

2. і без дап. Пароць, распорваць некаторы час.

3. Разм. Пакалоць, патыкаць чым‑н. вострым усё, многае. Папароў ураднік сена [шашкай] ды так ні з чым і пайшоў. Якімовіч.

папарушы́ць, ‑шыць; зак.

Тое, што і пацерушыць (у 2 знач.).

папарыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папарваць.

папарыва́ць 2, ‑ае; зак., што, чаго і без дап.

Разм. Тое, што і папары́ць.

папа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Зак. да па́рыцца (у 1, 2 знач.).

2. Парыцца некаторы час.

3. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Загінуць пад уздзеяннем гарачай пары — пра ўсіх, многіх. — Каб нечысць не вадзілася! — кажа яна. — Ліну яшчэ і сюды, за запечак, мо якія тараканы ці прусакі папарацца. Каліна.