Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папрарыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прарваць што‑н. у многіх месцах, прарваць усё, многае. Папрарываць паперу.

2. Зрабіць пасадкі чаго‑н. радзейшымі. Папрарываць буракі.

папрарыва́ць 2, ‑ае; зак., што.

Прарыць лычом у многіх месцах (пра жывёл).

папрарэ́звацца, ‑аецца; зак.

Тое, што і папраразацца.

папрарэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і папраразаць.

папрасава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад папрасаваць.

папрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

1. Апрацаваць гарачым прасам што‑н.; выпрасаваць. Кожны з.. [хлапцоў], раскладаючы свае рэчы, думаў, як памыць, папрасаваць і пачысціць сваё адзенне хоць к вялікаму святу. Грахоўскі. Учора Святлана перажыла пакрывалы, пакрухмаліла іх, а сёння папрасавала. Шахавец.

2. і без дап. Прасаваць некаторы час.

папрасвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прасвідраваць усё, многае.

папрасе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Праседзець усё, многае. Папраседжваць штаны.

папрасі́цца, ‑прашуся, ‑просішся, ‑просіцца.

Зак. да прасіцца.

папрасі́ць, ‑прашу, ‑просіш, ‑просіць.

Зак. да прасіць (у 1, 3 і 4 знач.).

папрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прасунуць, прадзець у што‑н. усё, многае.