Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падгрунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Спец. Пакрыць грунтам злёгку, у асобных месцах.

падгрунто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падгрунтоўваць.

падгрунто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падгрунтаваць.

падгрунто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падгрунтаваць.

2. Тое, што і грунт (у 5 знач.); грунтоўна. Алейная падгрунтоўка.

падгру́па, ‑ы, ж.

Частка групы, падраздзяленне групы. Баявыя падгрупы. Заходняя падгрупа гаворак.

падгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падгрызці.

падгры́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падгрызці.

падгры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. падгрыз, ‑ла; зак., што.

Згрызці, абгрызці знізу, у ніжняй частцы чаго‑н. Падгрызці сцябло расліны. Падгрызці дрэва.

падгрымірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падгрыміраваць.

падгрымірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Загрыміраваць сябе злёгку або дадаткова. Падгрыміравацца перад выхадам на сцэну.