Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папапо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Поўзаць доўга, неаднаразова.

папапо́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і папапоўзаць.

папапра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папапрасці.

папапрасі́ць, ‑прашу, ‑просіш, ‑просіць; зак., каго-што і чаго.

Разм. Прасіць доўга, неаднаразова.

папапра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак., што і чаго.

Разм. Прасці доўга, неаднаразова; спрасці многа чаго‑н.

папапро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Тое, што і папапрасіць. — Колькі я папапрошвала цябе, колькі папагрожвала, а ты і вухам не вяла. Пальчэўскі.

папапява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, чаго і без дап.

Разм. Тое, што і папапець.

папа́р, ‑у, м.

Поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых. Узараць папар. Пераворваць папар. □ Пасвіў я на папары. Гэта вялікі клін зямлі, пакінуты дзірваном да самай восені. Грамовіч. І зелянелі вербалозы, А за гарой папар чарнеў. Бядуля.

папарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; што, чаго і без дап.

Разм. Рабіць многа, доўга, неаднаразова. [Сузон:] — Парабкаў .. [Сапун] не меў як бы, але хто ў яго хлеб пазычаў, той ведае, той папарабіў на яго. Галавач.

папа́равы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і папарны.