папамы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што і чаго.
Разм. Мыць доўга, неаднаразова; памыць многа каго‑, чаго‑н.
папамясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што і чаго.
Разм. Мясіць доўга, неаднаразова; памясіць многа чаго‑н. Папамясіць цеста. □ Яшчэ зімою, як замерзне [грэбля], ці ўлетку, калі спёка, сюды-туды, можна па ёй перабрацца на другі бок. Але восенню і вясною... Ого! Тут папамесім гразі. Каліна.
папамяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Мяшаць доўга, неаднаразова.
папанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
Панаваць некаторы час. — Нядоўга .. [ксяндзам] ужо панаваць над цёмным народам. — Яшчэ папануюць. Бачыш, колькі веруючых сабралася да царквы і да касцёла. Машара.
папанасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што і чаго.
Разм. Насіць доўга, неаднаразова; напасіць многа каго‑, чаго‑н. Папанасіць дзіця. □ Колькі папахадзіў .. [Андрэй] тут босымі нагамі, колькі папанасіў зелля свінням, як маці палола грады. Пальчэўскі. З гэтага корту і мужчынам пашый штаны, то папаносяць!.. Васілевіч.
папано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і папанасіць.
папа́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; зак.
Панстваваць некаторы час.
папаныра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Ныраць доўга, неаднаразова.
папаня́ньчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак., з кім-чым.
Разм. Няньчыцца доўга, неаднаразова.
папаня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Разм. Няньчыць доўга, неаднаразова.