папамо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папаматаць.
папамо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і папамачыць.
папампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.
Разм. Пампаваць некаторы час.
папаму́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і папамучыцца.
папаму́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Тое, што і папамучыць.
папаму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Мучыцца доўга, неаднаразова. [Паўліна:] — Ох і папамучыліся мы, як сяло наша спалілі і мы адны без кала ды двара асталіся!.. Сачанка. — А яны [Уля і Мікола] хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць. Паўлаў.
папаму́чыць, ‑мучу, ‑мучыш, ‑мучыць; каго.
Разм. Мучыць доўга, неаднаразова.
папамуштрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.
Разм. Муштраваць доўга, неаднаразова.
папамуштро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Тое, што і папамуштраваць.
папамыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і папамыць.