папалічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што.
Разм. Лічыць доўга, неаднаразова.
папало́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і папаламаць.
папало́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і папаламаць.
папало́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і папалавіць.
папало́хацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Сналохацца, перапалохацца — пра ўсіх, многіх. Некаторыя з калгаснікаў партызан папалохаліся і кінуліся наўцёкі. Дрозд колькі ні крычаў, не мог затрымаць іх. Сабаленка.
папало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Напалохаць, папужаць злёгку. Мяне, пятнаццацігадовага падлетка, паліцыянты крыху папалохалі і пусцілі. Карпюк.
2. Спалохаць, перапалохаць усіх, многіх.
папало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што.
1. Выпалаць, апалоць усё, многае. Папалоць буракі. Папалоць усе грады.
2. і без дап. Палоць некаторы час. Папалоць да абеду.
папалу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
Тое, што і паабедаць. [Зося:] — Вы, можа, пойдзеце ды папалуднуеце, калі вам не выпадала сёння паснедаць? Паслядовіч. // З’есці полудзень (у 3 знач.). [Хаўруснікі] прыехалі .. надвечар, і кожны пабег дадому папалуднаваць. Чорны.
папалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., на каго, каго і без дап.
1. Правесці некаторы час на паляванні; паляваць некаторы час. Пайшоў я неяк у канцы верасня ў лес на рабчыкаў папаляваць. Ігнаценка.
2. Спец. Стаць цяжарнай (пра некаторых жывёл).
папаляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжыш, ‑лежыце; зак.
Разм. Тое, што і папалежваць.