папале́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Ляжаць доўга, неаднаразова.
папа́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад напаліць 1.
папале́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і папалячыцца.
папале́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і папалячыць.
папалётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папалятаць.
папалётваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папалятаць.
папаліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Паліць усё, многае. Галя хуценька прынесла вады, папалівала вагоны, збольшага сцерла пыл. Сабаленка.
2. і без дап. Паліваць некаторы час.
папалірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Паліруючы, зрабіць гладкім, бліскучым усё, многае. Папаліраваць сталы.
папалі́ць 1, ‑палю́, ‑па́ліш, ‑па́ліць; пр. папалі́ў, ‑палі́ла; зак., каго-што.
1. Спаліць, знішчыць агнём, спёкай і пад. усё, многае. У Лядах на Нёмане стаяў партызанскі дазор, а ў зрубе.. — застава. У зрубе, а не ў хаце, таму што ад восені хат у Лядах не было: іх папалілі фашысцкія карнікі. Брыль. [Янка:] — Ты, вось, паглядзі на луг, на груды: папаліла іх сонца з вясны. А прайшлі дажджы, яны пачалі ажываць. Колас.
2. і без дап. Паліць некаторы час.
папалі́ць 2, ‑лью́, ‑лье́ш, ‑лье́; ‑льём, ‑льяце́ і ‑лію́, ‑ліе́ш, ‑ліе́; ‑ліём, ‑ліяце́; пр. папалі́ў, ‑ліла́, ‑ліло́; зак., што і чаго.
Разм. Ліць доўга, неаднаразова; выліць у вялікай колькасці. Папаліць вады на грады. □ [Карызна:] — Каб мне столькі радасці, колькі кожная слёз папаліла за свой век. Зарэцкі.
папалі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і папалічыць.