Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падграба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падгрэбціся.

2. Зал. да падграбаць.

падграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падгрэбці.

падгру́дак, ‑дка, м.

1. Адвіслая скура пад шыяй у некаторых жывёл. Падгрудак у быка.

2. Пер’е на грудзях пад шыяй у птушак. Шэры падгрудак.

падгру́дны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчаецца ніжэй грудзей. Падгрудная кветка.

падгру́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падгрузіць.

падгружа́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да падгружаць.

падгружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падгрузіць.

падгру́здак, ‑дка, м.

Агульная назва некалькіх відаў ядомых шапкавых грыбоў сямейства сыраежкавых, блізкіх да груздоў.

падгрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., што і чаго.

Нагрузіць дадаткова, падбавіць грузу. Падгрузіць дроў. □ [Алёша:] — Беразачок ляжыць, Андрэй Якаўлевіч. Трэба было б машыну падгрузіць — вельмі ж лёгкая, буксуе. Лобан.

падгру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падгрузіць.