Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папаграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.

Разм. Тое, што і папагрэць.

папагро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Гразіць неаднаразова. [Маці:] — Колькі я папапрошвала цябе, колькі папагрожвала, а ты і вухам не вяла. Пальчэўскі.

папагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Грукаць доўга, неаднаразова.

папагру́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і папагрукаць.

папагрыза́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і папагрызціся.

папагрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Тое, што і папагрызці.

папагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак., каго-што і чаго.

Разм. Грызці доўга, неаднаразова; пагрызці многа чаго‑н. Шмат я выходзіў бароў, Горкіх папагрыз асінак І таму сярод звяроў Самы дужы стаў асілак. Вітка.

папагры́зціся, ‑зуся, ‑зешся, ‑зецца; ‑зёмся, ‑зяцеся; зак.

Разм. Грызціся доўга, неаднаразова.

папагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што і без дап.

Разм. Грэць доўга, неаднаразова; грэць многа каго‑, чаго‑н. — Не трэба зваць .. [фельчара], казаў, бывала, .. дзед. — Палажыце лепш цёплую цагліну, каб папагрэла ў бок, тады ўсё пройдзе, як рукой здыме. С. Александровіч.

папагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і папагуляць.