наштапава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наштапаваць.
наштапава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і наштабнаваць.
нашто́, прысл.
1. пытальнае. Для чаго, для якой мэты. Нашто ўсё гэта патрэбна? // Ужываецца пры выказванні нязгоды з чым‑н., неабгрунтаванасці чаго‑н. Сярожка, Сярожка, нашто ты так зрабіў... Арабей. Раз ёсць недавер’е да ўчынкаў героя, чытача пачынаюць трывожыць усялякія .. пытанні: нашто герой так робіць? Кучар.
2. адноснае. Ужываецца як злучальнае слова ў даданых дапаўняльных сказах. [Сцёпка:] Папытайцеся ў яго, нашто яму трэба было якраз сёння сарваць наш спектакль. Крапіва. // Разм. З адценнем прычыны або мэты. Мы [дзеці] ніяк не маглі зразумець, што такое смерць, якая яна, чаму трэба было ўміраць парабку,.. нашто парабак араў панскае поле... Чорны.
3. у знач. часціцы (звычайна ў спалучэнні са словам «ужо»). Ужываецца ў складаных сказах з адваротнай абумоўленасцю састаўных частак. Нашто ўжо Барыс Далідовіч дакладна ведаў, дзе размяшчаецца лагер, але толькі перайшоўшы па кладцы цераз лясны ручай,.. заўважыў першыя зямлянкі. Шахавец. Нашто ўжо палахлівы чорны дрозд, а і той да вады хоць і пеша, азіраючыся, але падыдзе. Ігнаценка.
нашту́рхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Паштурхацца доўга, многа. [Дзядзька Клімент:] — А вось і я... Здаровы!.. Ф-фу-у, і наштурхаўся ж у гэтым аўтобусе, усе косці ломіць. Хадкевіч.
нашту́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Штуршкамі прычыніць боль, набіць. Бераг .. [Стэпе] не паверыў, адабраў галлё і яшчэ .. наштурхаў старую кабету. Гартны.
нашту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і наштурхоўваць.
наштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Штурхаючы, прымусіць наткнуцца на каго‑, што‑н. Наштурхнуць чалавека на плот.
2. перан. Аказваючы ўздзеянне, накіраваць. Наштурхнуць на здагадку.
наштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наштурхнуць.
нашука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго.
Разм. Патраціць шмат часу на пошукі каго‑, чаго‑н. Нашукацца дзяцей у лесе. Нашукацца патрэбных лекаў.
нашуме́лы, ‑ая, ‑ае.
Які нарабіў многа шуму. Нашумелая гісторыя.