Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нале́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; пр. налез, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Улезці, залезці куды‑н. у нейкай колькасці. Налезла мурашак у торбу з хлебам. // Разм. Найсці, набіцца ў вялікай колькасці. Адразу ў клуб дзяцей налезла, Як на зіму ў калоду пчол. Калачынскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Надзецца (пра адзежу, абутак і пад.). Боты не палезлі на ногі.

3. Разм. Насунуцца, наваліцца на каго‑, што‑н. Не налазь! // Ідучы, натрапіць, наткнуцца на каго‑, што‑н. Патруль затрымаўся толькі з-за.. [Данусі], інакш праз нейкі час ён абавязкова налез бы на нас. Карпюк.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Звісаючы, апусціцца ўніз, закрыць сабою. Шапка палезла на вочы. □ Паправіла .. Наталля мяккія кудзеркі, што палезлі на лоб. Скрыган.

нале́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наляпіць.

нале́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да наляпіцца.

2. Зал. да налепліваць.

нале́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наляпіць.

нале́та, прысл.

Разм. Будучым летам, у будучым годзе. [Бацька:] — Налета мо’ ўжо цялушка ацеліцца, а адно лета як-небудзь і без малака пражывем, малых жа няма... Галавач. — Супакойся, — папрасіў [Яўген]. — Хаваеш ты сябе, ці што? Не паступіла ў гэтым годзе — паступіш налета. Абы ахвота была. Карпаў.

нале́цце, ‑я, н.

Абл. Наступны год. [Івану] шкода Шуру, таго, што яму вельмі сумна будзе заставацца там аднаму, аж да налецця. Кудравец.

налёжка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Спец. Брак, пляма на тканіне ад сутыкнення яе з дрэнна прасушанай фарбай пры запарванні. Налёжка на тканіне.

налёт, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Раптоўны ваенны ўзброены напад на каго‑, што‑н. Атрады зрабілі налёт на станцыю, разграмілі нямецкі гарнізон і ачысцілі вялікі ўчастак чыгункі ад варты. Шамякін. Налёт нашых самалётаў па станцыю ў горадзе быў вельмі ўдалым. Шахавец. // Нечаканы, масіраваны абстрэл. Артылерыйскі налёт. Агнявы налёт.

2. Напад з мэтай грабяжу, вобыску і пад. Налёт на кватэру. Налёт на банк. □ [Банда] рабіла налёты на мястэчкі і сёлы, радавала ўсё, што ў каго можна было. Сабаленка. Раптам на базар камендант зрабіў налёт. Гурскі. // Разм. Набег на чужы сад, агарод. Вясковыя хлапчукі, сярод якіх быў і герой апавядання Мікітка, зрабілі налёт на суседскі сад. Шкраба.

3. Тонкі слой якога‑н. рэчыва, што асела ці з’явілася на паверхні чаго‑н. Налёт сажы. Налёт іржы. □ [Лілія Віктараўна] здзьмухнула з крэсла налёт пудры і запрасіла Рамана сесці. Васілёнак. На чорны гарнітур Макушэнкі і на боты Лескаўца лёг светла-шэры налёт. Шамякін.

4. перан. Слаба выражаная адзнака, рыса; слабае адбіццё ўнутранага стану, пачуцця. Налёт сентыментальнасці. □ Рыгора ўразілі вочы. Не тое каб вялікія, а нейкія нерухомаспакойныя, з налётам незразумелай тугі і смутку. Б. Стральцоў.

5. Колькасць налятанага часу або налятавай адлегласці. Дзвесце гадзін налёту на самалёце. □ [Кудлач:] — У складаных умовах [лётчыкі] ляталі многа. Агульны налёт таксама не дрэнны... Алешка.

6. Гнойнае ўтварэнне на якім‑н. органе або ране. Налёты на дыхальным горле.

•••

З налёту — а) з разгону, не спыняючы руху, на поўным хаду. Клюе верхаводка з налёту. Матрунёнак; б) хутка, адразу, не задумваючыся. Амаль усё, за што ні браўся хлопец, давалася яму лёгка, проста з налёту. Кулакоўскі.

налётам, прысл.

Разм. Раптоўна; наспех. Захапіць штаб налётам.

налётацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і налятацца (у 2 знач.).