налета, прысл.

Разм. Будучым летам, у будучым годзе. [Бацька:] — Налета мо' ўжо цялушка ацеліцца, а адно лета як-небудзь і без малака пражывем, малых жа няма... Галавач. — Супакойся, — папрасіў [Яўген]. — Хаваеш ты сябе, ці што? Не паступіла ў гэтым годзе — паступіш налета. Абы ахвота была. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)