папакало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што і чаго.
Разм. Калоць доўга, неаднаразова; закалоць многа каго‑, чаго‑н.
папакапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Капацца доўга, неаднаразова.
папака́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Ка́паць доўга, неаднаразова; нака́паць многа чаго‑н.
папакапа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што і чаго.
Разм. Капа́ць доўга, неаднаразова; накапа́ць многа чаго‑н.
папака́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папака́паць.
папакармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.
Разм. Карміць доўга, неаднаразова; накарміць многіх. [Ліпскі:] — Гаспадарку весці трэба ўмець. Каб яйка з-пад курыцы ўзяць, трэба, брат, пастарацца, папакарміць яе не абы-чым... Лупсякоў.
папакарчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што і чаго.
Разм. Карчаваць доўга, неаднаразова; выкарчаваць многа чаго‑н. За сваё жыццё .. [Тоня Вазылькевіч] бярвення папаварочваў і карчоў папакарчаваў. Чорны.
папакарчо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папакарчаваць.
папакасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што, чаго і без дап.
Разм. Касіць доўга, неаднаразова; скасіць многа чаго‑н.
папакача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Качацца доўга, неаднаразова.
папакача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Качаць доўга, неаднаразова. — На паўтара рубля за дзень я з канём зарабіў... Вось, таварыш Папас, як мы жывём. А колькі я іх папаварочаў, папакачаў колькі, збіраючы ў кучу. Галавач.