Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папазвяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Звягаць доўга, неаднаразова.

папаздзе́кавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак., з каго-чаго.

Разм. Здзекавацца доўга, неаднаразова. [Блецька:] — Колькі Гальвас папаздзекаваўся некалі з мяне, .. і колькі бывала каштавала грошай і здароўя дастаць у гэтага магната зямлі! Чорны.

папазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Пазіраваць некаторы час. У мастаку загаварыла прафесійнае пачуццё захаплення прыгажосцю чалавечага цела, і ён не мог стрымацца, каб не папрасіць Пецю папазіраваць яму як-небудзь пры выпадку. Васілёнак.

папазлава́ць, ‑злую, ‑злуеш, ‑злуе; ‑злуём, ‑злуяце; зак.

Разм. Злаваць доўга, неаднаразова.

папазні́цца, ‑позніцца; ‑познімся, ‑позніцеся, ‑позняцца; зак.

Разм. Спазніцца — пра ўсіх, многіх.

папазыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Тое, што і падазваць.

папаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго.

Разм. Даць піць каму‑н.; напаіць.

папайгра́ць, ‑граю, ‑граеш, ‑грае; зак.

Разм. Іграць доўга, неаднаразова.

папакалаці́цца, ‑калачуся, ‑калоцішся, ‑калоціцца; зак.

Разм. Калаціцца доўга, неаднаразова. [Адам] так ужо выпакутаваў, ды і яна, Анютка, праз яго папакалацілася, папаплакала. Марціновіч.

папакале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Калець доўга, неаднаразова. [Маша:] — Нібы чула, што бяда нейкая!.. І от жа пальцы два адмарозіў... Валіць, пэўна. І папакалеў, мабыць, за ноч тую... Мележ.