пападціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падціснуць усё, многае.
пападця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Падцягнуць усіх, многіх або ўсё, многае.
пападыма́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Падняцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе пападымаліся са сваіх месцаў. У пакоі зрабілася ціха. Колас.
пападыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Падняць усё, многае або ўсіх, многіх. Пакідалі салдаты стрэльбы, пападымалі рукі. Колас.
папае́здзіць, ‑езджу, ‑ездзілі, ‑ездзіць; зак.
Разм. Ездзіць доўга, неаднаразова. [Юра:] — Ох, і люблю я на конях ездзіць! Я як гасціў гэтым летам у дзядзькі Міхася, — .. дык і папаездзіў! Васілевіч. Дарогу на Нясвіж Мікола ведаў добра: за тры гады вучобы ў семінарыі ён тут папахадзіў і папаездзіў. С. Александровіч.
папае́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папаенчыць.
папае́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Енчыць доўга, неаднаразова. [Куліна:] — Карову то я выратавала, а сама от папанасілася з .. рукою, от папаенчыла. Палтаран.
папае́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. папаеў, ‑ела; заг. папаеш; зак., чаго.
Разм. Есці доўга, неаднаразова; з’есці многа чаго‑н. І здаецца, Паўлік яшчэ ніколі не папаеў столькі пірага, як сёння. Сташэўскі.
папаёрзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Ёрзаць доўга, неаднаразова.
папажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што і чаго.
Разм. Жаваць доўга, неаднаразова.