пападпяра́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Падперазаць усіх, многіх або ўсё, многае.
пападраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падрэзаць усё, многае.
пападра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., што і чаго.
Разм. Падраць многа чаго‑н.; драць доўга, неаднаразова. А колькі ён там, гаротнік, карчоў папаварочаў, колькі карэнняў пападраў, зямлю, як пух, вырабіў. Грахоўскі.
пападрыва́цца 1, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Падарвацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Дыверсанты пападрываліся на мінах. □ Мужчыны паднялі станок. Паднялі даволі лёгка... — Не былі б то мужчыны, — шаптала Алаіза, ідучы за імі. — А мы з Таццянаю ледзь не пападрываліся. Арабей.
пападрыва́цца 2, ‑аюцца; зак.
Разм. Падрыцца куды‑н. — пра ўсіх, многіх.
пападрыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падарваць усіх, многіх або ўсё, многае.
пападрыва́ць 2, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Падрыць у многіх месцах (пра жывёл).
пападрыжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Разм. Дрыжаць доўга, неаднаразова. Пападрыжаць на марозе.
пападрэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Тое, што і пападразаць. — І вы б, дзяўкі, гэтак валасы пападрэзвалі. Маладым жа хораша, — раіць Надзея. Васілевіч.
пападсо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Падсунуць многае пад што‑н. Пападсоўваць скрынкі пад шафу.
пападстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Падстрыгчы ўсіх, многіх або ўсё, многае. [Дзед:] — Нас пападстрыгалі пад машынку, пагалілі. Сабаленка.
пападсціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Падаслаць 2 усіх, многіх, усё, многае або ўсім, многім. [Мужчыны] збіраюцца ехаць па вецце, каб пападсцілаць пад сена тарпы. Скрыган.