пападкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падкруціць усё, многае. Госці ўсе апрануліся па-святочнаму, пагаліліся, «пападкручвалі вусы», як даўней казалі. Дубоўка.
пападкрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падкрэсліць усё, многае. Пападкрэсліваць назоўнікі ў практыкаванні. Пападкрэсліваць складаныя словы.
пападку́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што.
Разм. Падкурчыць усё. многае. Пападкурчваць ногі.
пападмо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падмачыць усё, многае.
пападо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Тое, што і пападаіць.
пападпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падпаліць усё, многае. [Андрыян:] — Каторыя танкі выйшлі са строю ў баі, а большасць дык мы самі пападпальвалі. Марціновіч.
пападпіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падперці ўсё, многае. Каб не пападпіралі [яблыні], галіны маглі б паламацца. Рунец.
пападпі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Падпісацца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.
пападпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Падпісаць усё, многае або ўсіх, многіх.
пападпяра́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Падперазацца — пра ўсіх, многіх.