Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. падагнаць (у 4 знач.).

падго́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падгону (у 2 знач.). Падгонныя пароды дрэў.

падго́ншчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца падгонам (у 1 знач.) або падгонкай. Падгоншчык жывёлы. Падгоншчык дэталей.

2. У паляўнічай справе — памочнік выжлятніка (у 1 знач.).

падго́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да падгоншчык (у 1 знач.).

падго́р’е, ‑я, н.

Ніжні схіл гары, які пераходзіць у раўніну. Паўднёвае падгор’е Каўказскіх гор.

падго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падгарнуць.

падго́рны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад гарой, на схіле гары. Падгорная рэчка. □ А пад спевы Хваль падгорных Стан дзяўчына нагінае, У сукенку краскі горне Ды вяночкі завівае. Трус.

падго́ртвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падгарнуцца.

2. Зал. да падгортваць.

падго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падгарнуць.

падграба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падграбаць — падгрэбці.