Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папада́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пападаць — папасці (у 1 знач.).

•••

Прамое пападанне — непасрэднае паражэнне цэлі снарадам, бомбай, мінай.

папада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да папасціся.

папа́даць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Упасці адзін за другім — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Саўка ўпаў у снег. Перапалоханыя канвойныя таксама пападалі. Колас. З-пад каменя выбіваліся дымна-чырвоныя лісткі крапівы, а частаколіны месцамі збуцвелі і пападалі... Сачанка.

папада́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да папасці.

•••

Зуб на зуб не пападае гл. зуб.

пападве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Падвесіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пападвешваць лямпы. □ Павекі зрабіліся цяжкія, нібы хто гіры да іх пападвешваў. Кулакоўскі.

пападвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падвязаць усё, многае. — Памідоры [Сымон] усе пападвязваў, зрабіў падпоркі для яблынь. Чарнышэвіч.

пападвячо́ркаваць, ‑каваю, ‑каваеш, ‑кавае; зак.

Паесці днём паміж абедам і вячэрай. Пападвячоркаваўшы, захапіўшы з сабою кусок сала і буханку хлеба, Грышка накіраваўся ў лес, які яму быў вельмі вядомы, як падпаску. Чарот.

пападгніва́ць, ‑ае; зак.

Разм. Падгнісці — пра ўсё, многае. Пападгнівалі штыкеціны. □ [Нікан] .. давёў бацькаў млын да таго, што нават крылы пападгнівалі. Кулакоўскі.

пападграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падгрэбці ўсё, многае. Трэба было ўсюды пападграбаць шумавінне, пазвозіць яго на ферму, утаптаць у гной. Сачанка.

пападдзя́, ‑і, ж.

Разм. Жонка папа. Янка адказаў усё ў тым жа тоне: — Каму падабаецца поп, каму пападдзя, а каму папова дачка. Колас.

пападзіві́цца, ‑дзіўлюся, ‑дзівішся, ‑дзівіцца; зак.

Разм. Дзівіцца доўга. І зноў колькі пападзівіліся Ганька з Вараю: навошта было столькі пакояў аднаму папу! Васілевіч.