Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папага́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Гаўкаць доўга, неаднаразова.

папагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папагнуць.

папаглядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Разм. Глядзець доўга, неаднаразова. Калі ён у гэтыя хвіліны прыйшоў, то няхай пачакае, няхай патрывожыцца, як яна, папаглядзіць ва ўсе бакі. Кулакоўскі. Мікульскі помніў у гэтым месцы карту на памяць. Столькі папаглядзелі ў яе, як намячалася аперацыя! Місько.

папагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; зак., што і чаго.

Разм. Гнуць доўга, неаднаразова.

папаго́йсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Гойсаць доўга, неаднаразова.

папаго́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Тое, што і папагаліць.

папагра́біць, ‑блю, ‑білі, ‑біць; зак., каго-што.

Разм. Грабіць доўга, неаднаразова; награбіць многа чаго‑н.

папаграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.

Разм. Тое, што і папагрэць.

папагро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Гразіць неаднаразова. [Маці:] — Колькі я папапрошвала цябе, колькі папагрожвала, а ты і вухам не вяла. Пальчэўскі.

папагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Грукаць доўга, неаднаразова.