Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папабе́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і папабегаць. — Як жа гэта — адразу? Мо падумаеце, памяркуеце? — ..Бродаўцы зноў: — Абдумалі, абмеркавалі... — Так што кожны няхай папабегвае... Баранавых.

папабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Біць неаднаразова; пабіць многа каго‑, чаго‑н. — І не прызнаваўся нікому стары, што сынок яго папабіваў... Толькі перад смерцю Аўгінні іхняй пажаліўся. Кудравец.

папабі́ць, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; зак., каго-што і чаго.

Разм. Тое, што і папабіваць.

папаблудзі́ць, ‑блуджу, ‑блудзіш, ‑блудзіць; зак.

Разм. Блудзіць доўга, неаднаразова. — А я і адзін, бачыце, да вас дабраўся. — То, мусіць жа, папаблудзіў? Сачанка.

папабра́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Бразгаць доўга, неаднаразова.

папабраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак.

Разм. Брахаць доўга, неаднаразова.

папабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце, ‑бяруць; зак., чаго.

Разм. Браць многа, неаднаразова.

папабрэ́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і папабрахаць.

папавадзі́ць, ‑ваджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак., каго-што.

Разм. Вадзіць доўга, неаднаразова; павадзіць многа каго‑, чаго‑н.

папаваёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і папаваяваць.