панцюркі́зм, ‑у, м.
Шавіністычная дактрына турэцкіх рэакцыйных буржуазна-памешчыцкіх колаў, якая ставіць сваёй мэтай аб’яднаць пад уладай Турцыі ўсе народы, што гавораць на цюркскіх мовах.
панчо́хі, ‑чох; адз. панчоха, ‑і, ДМ ‑чосе, ж.
1. Выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені. Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі... Васілевіч.
2. перан. Поўсць іншага колеру, якая пакрывае ніжнюю частку ног каня або іншай жывёлы.
панчо́шнік, ‑а, м.
Майстар па вырабу панчох.
панчо́шны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да панчохі (у 1 знач.). Панчошная фабрыка. // Які служыць для вырабу панчох. Панчошная пража.
па́ншчына, ‑ы, ж.
Гіст.
1. Пры прыгонным праве — дармавая прымусовая праца сялян на пана. Адбываць паншчыну. □ [Пытляваны:] Мы вас за краты не пасадзім і на паншчыну не пагонім. Крапіва.
2. Разм. Прыгоннае права. Пад сялян гэтыя горшыя кавалкі зямлі пайшлі тады, калі была скасавана паншчына. Чорны.
па́ншчынны, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да паншчыны. Паншчынная гаспадарка.
паны́ла,
1. Прысл. да панылы.
2. безас. у знач. вык. Пра панылы настрой, які адчувае хто‑н. Сумна, паныла ўсе гэтыя дні на душы ў Міці. Навуменка. // Пра акружэнне, якое наводзіць панылы настрой. У хаце было паныла, быццам недзе за сцяной ляжаў нябожчык. Асіпенка.
паны́ласць, ‑і, ж.
Стан панылага. — Чаго ж гэта вы? — пытаецца Нэля. — Іграйце, вы ж добра іграеце. — Не хочацца, — кажа Марцін, — і сядзіць сагнуўшыся, увесь у паныласці. Лупсякоў.
паны́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае хмурны, прыгнечаны настрой; сумны, маркотны. Іван сеў, кінуўшы на дол скуранку, побач спынілася панылая, здалося, разгубленая Джулія. Быкаў. // Які выражае хмурны, прыгнечаны настрой. — Пайграй... — панылым голасам прамовіў Сымон. — Пайграй... Чарнышэвіч. Саўчанка адразу абмяк, запалыя, пачырванелыя.. вочы сталі яшчэ больш безуважлівымі і панылымі. Лупсякоў. // Прасякнуты хмурнасцю, прыгнечанасцю; бязрадасны. Каторы ўжо раз за гэтыя суткі ўсеабдымнай тугою ахоплівала.. [Клімчанку] гэтая панылая думка. Быкаў.
2. Які выклікае хмурны, прыгнечаны, тужлівы настрой. Марудна цягнуўся панылы, змрочны дзень. Асіпенка. [Ярмоленка] з тугой глядзеў на гэтыя агні, на вуліцу, якая здавалася яму нязвыкла шырокай і панылай. Сіўцоў.