падгля́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падглядваць.
падгля́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і падглядаць.
падглядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.
Зак. да падглядаць (у 1 знач.). Падымалася ўгору высокая цёмная вадакачка, нібы стараючыся падглядзець усход сонца. Гартны.
падгнаі́ць, ‑гнаю, ‑гноіш, ‑гноіць; зак., што і чаго.
Разм. Дрэнна даглядаючы, захоўваючы, даць падгнісці. Падгyаіць бульбу.
падгніва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падгніваць — падгнісці, падгніць.
падгніва́ць, ‑ае.
Незак. да падгнісці, падгніць.
падгні́лы, ‑ая, ‑ае.
Які падгніў. Мост быў стары, з падгнілых чорных бярвенняў. Мележ. Вера чакала.. [цётку], нецярпліва ходзячы па старой, з падгнілымі маснічынамі хаце. Асіпенка.
падгні́сці, ‑гніе; зак.
1. Згніць знізу, у ніжняй частцы. Дрэва падгніло. □ Падгніе, упадзе слуп — паваліцца і ўвесь плот. Карпаў.
2. Крыху, злёгку загніць. Яблык падгніў. □ Падлога падгніла, і дошкі хістаюцца пад нагамі. Колас. // перан. Прыйсці ў заняпад, вырадзіцца. Капіталістычны свет падгніў.
падгно́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падгнойваць.