Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парке́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Асобная дошчачка паркету. Нехта раз-пораз паскрыпвае паркецінамі, мабыць, пераступае з нагі на нагу. Кулакоўскі.

паркінсані́зм, ‑у, м.

Хранічнае захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы, якое характарызуецца расстройствам рухальных функцый.

парла́мент, ‑а, М ‑нце, м.

1. Вышэйшы заканадаўчы орган буржуазнай дзяржавы, заснаваны часткова або поўнасцю на выбарных органах. Англійскі парламент. □ — Мой бацька — Эдвін Стон — член парламента і другі сакратар міністра калоній. Шамякін.

2. Пра найвышэйшы заканадаўчы прадстаўнічы орган канстытуцыйнай дзяржавы. На паседжаннях савецкага парламента штогод разглядаліся важныя гаспадарчыя.. пытанні. Лушчыцкі.

[Англ. parliament, фр. parlement.]

парламента́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парламентарызму. Парламентарная рэспубліка. Парламентарная манархія.

парламентары́зм, ‑у, м.

Сістэма дзяржаўнага кіравання на чале з парламентам. Разумеючы бяссілле буржуазнага парламентарызму, асабліва ва ўмовах буржуазнай дыктатуры, Тарашкевіч уважліва сачыў за зжываннем парламенцкіх ілюзій у масах. Палуян.

парламента́рый, ‑я, м.

Член парламента. Камуністычныя парламентарыі Францыі і Бельгіі прыслалі ўраду Пілсудскага свой пратэст супраць расправы над Грамадой. Ліс.

[Ням. Parlamentarier.]

парламенцёр, ‑а, м.

Асоба, упаўнаважаная адным з ваюючых бакоў для перагавораў з праціўнікам. Праз нейкі час з-за дома выйшаў, размахваючы белым сцягам, парламенцёр. Хомчанка.

[Фр. parlementaire.]

парламенцёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парламенцёра. Парламенцёрскі сцяг.

парламенцёрства, ‑а, н.

Абавязкі, функцыі парламенцёра.

парла́менцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парламента. Гэта быў Жуль Лок — адзін з парламенцкіх кіраўнікоў сацыялістычнай партыі. Шамякін.