пана́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць панаднага; прывабнасць.
пана́дны, ‑ая, ‑ае.
Такі, што прыцягвае да сябе якімі‑н. якасцямі; прыемны, прывабны. Панадны выгляд. Панадны смех. □ Агрыпіне здавалася, што яна гэтай бяседы чакала даўно, чакала, як у нейкім ціхім, панадным сне. Пестрак.
панадпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Надпісаць усё, многае.
панадраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Надрэзаць што‑н. у многіх месцах, надрэзаць усё, многае.
панадрэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Тое, што і панадразаць.
панадсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Надсячы ўсё, многае.
панадто́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Надтачыць, зрабіць даўжэйшым усё, многае. Панадточваць вяроўкі.
панае́хаць, ‑едзе; зак.
Разм. Тое, што і панаязджаць. Скончылася вайна. У горадзе адкрыліся санаторыі, панаехалі курортнікі. Хомчанка. На вуліцу панаехала многа падвод — цэлы абоз. Ставер.
панажо́ўшчына, ‑ы, ж.
Разм. Бойка, у якой прымяняюцца нажы. Прычынай забойства [у амерыканскіх тэлевізійных фільмах] звычайна з’яўляецца прага да нажывы або прыгожая дзяўчына, з-за якой вядзецца перастрэлка ці панажоўшчына. Філімонаў.
панажы́, ‑оў; адз. понаж, ‑а.
Спец. Прылада ў ткацкім станку ў выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты. Скоранька ходзяць пад босымі нагамі пакажы ды лоўка снуецца ў пражы хадун-чаўнок. Каваль.