парка́ль, ‑ю, м.
Лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна. У скрутку быў паркаль — метраў з чатыры — у чорную крапінку. Лупсякоў. Глеб Іванавіч узышоў на драўляную трыбуну, прыкрытую чырвоным паркалем, узняў зялёны вучнёўскі сшытак, і тлум угаманіўся. Дуброўскі.
[Фр. percale.]
парка́н, ‑а, м.
Агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная. Усе будынкі новыя, са стрыжнёвай сасны, крытыя гонтай, агароджаныя не плотам, а парканам з такіх [бярвёнаў], з якіх у Малінаўцы будавалі хаты. Чарнышэвіч. Са снегу мясцінамі выглядаюць канцы жэрдак ды яшчэ няроўныя крывыя колікі парканаў. Галавач. Кругом бальніцы высокі мураваны паркан. Баранавых.
парка́ніна, ‑ы, ж.
Разм. Адна штыкеціна з паркана. Тут быў Базыль, Антось Тацянін, Карусь Дзівак (ён між парканін Схаваў трайню, рагач, дзве восі, Тайком узяўшы ад Антося). Колас.
парка́нне, ‑я, н., зб.
Разм. Штыкеціны паркана. Паркан ад агарода паламаны, парканне рассунута. Пташнікаў.
паркану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да поркаць.
парка́нчык, ‑а, м.
Памянш. да паркан; невысокі паркан. Машына стаяла каля самага ганка. Ніколі гэтага не дазвалялася, каб ламаць кусты і парканчык. Лобан. Вось і домік сувязнога. Невысокі парканчык, праз які відаць увесь двор. Шахавец.
парке́т, ‑у, М ‑кеце, м.
1. зб. Невялікія гладкія, пераважна з цвёрдых народ дрэў, дошчачкі, якімі насцілаюць падлогу. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым блішчастым паркетам хол. Скрыган.
2. Падлога, зробленая з такіх дошчачак у форме розных геаметрычных фігур. Голле гэтага старога бору ўжо цяпер калышацца пад вокнамі трохпавярховых дамоў, з паркетам і паравым ацяпленнем, з халадзільнікамі і ваннамі. Грахоўскі. Увайшла я ў залу з бліскучым і светлым паркетам. Мядзёлка.
[Фр. parquet.]
парке́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паркету. Паркетны матэрыял. Паркетны станок. // Зроблены з паркету. Паркетная падлога.
парке́тчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца вырабам або насцілам паркету.