Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

павярта́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і паварочаць ​1. Павяртаць людзей дамоў.

павярта́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і паварочваць (гл. павярнуць у 3, 4 знач.). Ах, сын мой, сын! Каб ведаў ты, як зашчымела, як сціснулася ў мяне сэрца, калі я зноў ступіў на тую дарогу, што павяртае са шляху ў самую вёску. Сачанка. Абходзячы вабны над хатай дымок, Ранец павяртае ізноў у лясок. Глебка.

павярхо́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць павярхоўнага. Павярхоўнасць назіранняў. □ Шмат было павярхоўнасці і схематызму ў творчасці рэжысёраў і аператараў. «Беларусь».

павярхо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не дае глыбокага аналізу, не закранае глыбока чаго‑н., несур’ёзны. Павярхоўная трактоўка вобразаў. Павярхоўнае знаёмства. Павярхоўнае ўражанне. // Які не ўваходзіць глыбока ў сутнасць справы, падыходзіць да ўсяго несур’ёзна (пра чалавека). Павярхоўны наглядала нік.

павярэ́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм. Стаміцца, адчуць сябе нездаровым ад цяжкай работы, доўгай хадзьбы і пад. — Даволі, сарокі, час марнаваць, не павярэдзіцеся, калі ўдваіх і возьмеце мяш[ок], — прыкрыкнуў дзед. Васілевіч.

павярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Натаміць, натрудзіць да болю цяжкай працай, доўгай хадзьбой і пад.; пашкодзіць. Павярэдзіць рукі. □ Летась вунь дзік некаму, казалі, нагу павярэдзіў... Сачанка. Праўда, .. [Сотнікаў] не надта ўдарыўся, толькі павярэдзіў нагу — уваччу пацямнела, захлынулася дыханне, і ён не адразу, пакутна пачаў ўставаць з долу. Быкаў.

павято́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да павета, абслугоўвання павета. Павятовыя ўстановы. Павятовы ўрач. // Які з’яўляецца галоўным у павеце. Павятовы горад.

павя́ць, ‑вяне; зак.

Тое, што і павянуць.

павячэ́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

З’есці вячэру, паесці ўвечары. Не палячы агню, Сяргей павячэраў і лёг спаць. Нікановіч.