падгало́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў падгалоўі, пад галавой. Падгалоўная падстаўка.
падганя́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. падганяць — падагнаць (у 3 знач.).
падганя́ты, ‑ага, м.
Уст. Той, хто падганяе каго‑н.; прыганяты. І млеюць рукі, ныюць косці, А падганяты ўсё крычыць. Колас.
падганя́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да падганяць.
падганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да падагнаць.
падга́р, ‑у, м.
Падгарэлае месца, падгарэлая частка чаго‑н. Пірог з падгарам.
падгара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падгарэць.
падга́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падгарэць.
падгарну́цца, ‑горнецца; зак.
Загнуцца, падагнуцца з краю. Падгарнулася коўдра пад матрац.
падгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што і чаго.
1. Загнуць, падагнуць край чаго‑н. Падгарнуць прасціну. Падгарнуць посцілку пад сяннік. // Засунуць, схаваць пад што‑н. [Дзяўчына] паправіла хустку, падгарнуўшы пад яе пасмачкі [валасоў]. Пестрак.
2. Падграбці граблямі. Падгарнуць сена. // Падсунуць куды‑н., пад каго‑, што‑н. Падгарнуць пад сябе саломы. □ Пацейчык падгарнуў пад сябе торбу з хлебам і заснуў. Чорны. // Разм. Падагнуць, падсунуць, падкурчыць пад сябе. На падлозе, падгарнуўшы пад галаву голыя рукі, стагнаў збіты, акрываўлены чалавек. Мележ.