пама́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Папраўка ў тэксце, зробленая ад рукі. Мне не даводзілася бачыць памарак на рукапісах Чорнага, шматлікіх чарнавікоў. Лужанін.
памарко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.
Разм. Пасумаваць, патужыць, пажурыцца некаторы час.
памармыта́ць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; зак.
Мармытаць некаторы час. Ліпніцкі весела памармытаў, скідаючы боты.., укруціў кнот, прылёг на тапчан. Сташэўскі.
памарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змарнець — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.
2. Марнець некаторы час. [Старая:] — І хвароба нейкая.. падступілася: прастудзіў галаву, памарнеў з год — і няма чалавека. М. Стральцоў.
памаро́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад памарозіць.
памаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.
1. Даць замерзнуць, знішчыць, сапсаваць марозам усё, многае або ўсіх, многіх. Памарозіць усю бульбу. Памарозіць людзей. // Абмарозіць. Памарозіць вушы. □ [Партызаны] расшпільвалі аб’інелыя белыя каўняры, церлі рукавіцамі шчокі і насы, пасля знімалі рукавіцы, клалі на лавы, на стол і церлі шчокі пальцамі — памарозілі. Пташнікаў.
2. і без дап. Марозіць некаторы час. Некалькі дзён памарозіла, а потым адпусціла. Грамовіч.
памаро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што і без дап.
Разм. Марочыць некаторы час.
памару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Пачакаць рабіць што‑н. Ля дзвярэй.. [Аня] памарудзіла. Званіць? Так, адразу? Адчыняць, і што яна скажа? Хадановіч. Чырвонаармеец памарудзіў, збіраючыся з думкамі, відаць, не адважваючыся незнаёмцу паведаміць нумар часці. Лупсякоў.
памаршырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Маршыраваць некаторы час.
памарынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што.
1. Замарынаваць усё, многае. Памарынаваць памідоры.
2. і без дап. Марынаваць некаторы час.