пасту́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пастукваць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
пасту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Мнагакр. да стукаць. Вартавы аднастайна адмерваў крокі, пастукваў абцасамі, каб не замерзла ногі. Лынькоў. Каб добра лягло бервяно, Злёгку абухам пастуквалі. Барадулін. Мякка пастуквалі колы, вагон пагойдваўся, ледзь чутна паскрыпвала аконнае шкло — яго не шчыльна прыгналі да рамы. Навуменка.
пастула́т, ‑а, М ‑лаце, м.
Кніжн. Зыходнае палажэнне, дапушчэнне, якое прымаецца без доказу. — Калі ласка, — сказаў Алесь. — Я проста ўдакладніў некаторыя не зусім... пэўныя пастулаты пана. Караткевіч. [Нада:] — Усе пастулаты, ураўненні, формулы зліваюцца ў кашмарную каламуць. Шамякін.
[Лац. postulatum.]
пастулі́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пастуліраваць.
пастулі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Выказаць (выказваць) што‑н. у якасці пастулата.
паступа́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць паступальнага. Развіццё беларускай паэзіі, якое з часоў рэвалюцыі 1905 г. вызначалася паступальнасцю і інтэнсіўнасцю, абяцала ў хуткім часе набыць яшчэ большы размах. Ярош.
паступа́льны, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны ўперад, у будучае. Паступальнае развіццё савецкай культуры. □ У тыя дні наша партыя, намячаючы далейшыя напрамкі паступальнага развіцця савецкага грамадства, падкрэслівала, што на шляхах камуністычнага будаўніцтва нас чакае велізарнейшая работа. «Звязда». Рух паступальны — поспеху залог, Таму і забаронены стаянкі На скрыжаванні вуліц і дарог. Жычка. Увесь гэты час складаліся кнігі, пісаліся вершы, паэмы з жаданнем — праўдзіва і поўна паказаць паступальны рух нашага грамадства, ажыццяўленне задум савецкіх пакаленняў, паднятых сілай і страсцю Кастрычніка. Лужанін.
•••
Паступальны рух гл. рух.
паступа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да паступіцца.
паступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да паступіць.
паступа́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад паступаць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які наступае (на вучобу, у якую‑н. арганізацыю).
3. у знач. наз. наступа́ючы, ‑ага, м. Той, хто наступае (на вучобу, у якую‑н. арганізацыю). Паступаючыя здаюць экзамены вусна па матэматыцы, хіміі, геаграфіі і пішуць сачыненне. «Маладосць». Групорг, для парадку папрасіўшы, каб было ціха, даў слова першаму з паступаючых у камсамол. Шахавец.
4. Дзеепрысл. незак. ад паступаць.